Шлях выцінанкі: Маладзечна – Лепель
05.11.2026Удзельнікі народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры г. Маладзечна пабывалі ў маляўнічым Лепелі. Там прайшла цёплая сустрэча «Размовы з Майстрам». Маладзечанцы завіталі ў госці да знакамітай мастачкі Галіны Жураўлёвай.
Гэта прызнаны майстар беларускай выцінанкі, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Нягледзячы на халодны асенні дзень, горад сустрэў гасцей вельмі душэўна. Сэрцам паездкі сталі шчырыя размовы пра жыццё і тонкасці рамяства ва ўтульным доме сям’і мастачкі.
Таксама студыйцы наведалі персанальную выставу Галіны Жураўлёвай, якая праходзіць у Лепельскім Цэнтры рамёстваў. Візіт пакінуў незабыўныя ўражанні, падарыў каштоўны вопыт і зарад энергіі для будучых творчых праектаў.
Па матэрыялах народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры г. Маладзечна.