Урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022” Канцэртная праграма “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак”

10.06.2022

Урачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму адбудзецца на сцэне летняга Амфітэатра. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць прэм’еру канцэрта “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха.
У канцэрце прымуць удзел: народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” і іншыя.
Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2022”.
Пачатак мерапрыемства ў 21.00.
Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.