Спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

11.06.2022

Канцэртная зала Палаца культуры запрашае на спектакль “Чорная Панна Нясвіжа” Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы.
Гэта містычная легенда аб любові ў адной дзеі Аляксея Дударава.
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта – Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.
Пачатак мерапрыемства ў 18.00.
Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.