ІІ і ІІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

З першага фестывалю адной з галоўных падзей праграмы традыцыйна застаецца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Нязменнымі з’яўляюцца і яго мэты: далучэнне да нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, прапаганда роднай мовы і папулярызацыя твораў беларускіх кампазітараў і паэтаў, раскрыццё і падтрымка маладых талентаў.
У конкурсе прымаюць удзел маладыя спевакі, якія прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў, амаль усе маюць музычную адукацыю, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абласных, раённых і гарадскіх канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў, лаўрэатамі як міжнародных, так і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў.
Лепшы з канкурсантаў становіцца ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. За права атрымаць запаветную ўзнагароду будуць змагацца 21 удзельнік з 6 абласцей і горада Мінска. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года.
Сустрэча з маладымі артыстамі адбудзецца ў 10.30 і 14.00 (канцэртная зала Палаца культуры).