Гала-канцэрт закрыцця “НАСТАЛЬГІЧНЫ ДЫВЕРТЫСМЕНТ” Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022”

11.06.2022

У летнім Амфітэатры пройдзе гала-канцэрт закрыцця ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022” у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча.
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.
Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад канцэрта з удзелам легендаў беларускай эстрады, артыстаў, сучасных маладых выканаўцаў. Пачуць і праспяваць любімыя хіты гледачы змогуць разам з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым, заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, Аляксандрам Саладухай, Аленай Ланской, Уладзіславам Місевічам, заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь ансамблем “Сябры”, Беларускім дзяржаўным ансамблем “Песняры”, групай “Аура”, ансамблем “Чараўніцы”, пераможцам шоу "Х-Фактар.Беларусь" Андрэем Панісавым і іншымі.
Пачатак мерапрыемства ў 21.00.
Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.