Прэзентацыя дакументальнага фільма “Імправізацыя”, прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

У кінатэатры “Радзіма” адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма “Імправізацыя”, прысвечанагапамяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.
Уклад Міхаіла Якаўлевіча ў папулярызацыю беларускай музыкі і паэзіі складана пераацаніць: маэстра быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”, з’яўляўся музычным кіраўніком і членам аргкамітэта Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, галоўным дырыжорам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, ініцыяваў мноства праектаў, накіраваных на развіццё айчыннай музычнай культуры.
Таксама адбудзецца творчая прэзентацыя выставы “Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі.
Пачатак мерапрыемства ў 12.00.