Выстава “Памяць пакаленняў” да Года гістарычнай памяці Беларускага саюза мастакоў ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

У мэтах фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа ў выставачным фае Палаца культуры пройдзе выстава “Памяць пакаленняў” да Года гістарычнай памяці беларускіх жывапісцаў ГА “Беларускі саюз мастакоў”.
У экспазіцыі можна будзе пазнаёміцца з работамі ветэранаў, класікаў беларускага мастацтва з калекцыі Беларускага саюза мастакоў. Кожны іх твор – пранізлівы аўтарскі погляд на мінулае, аб’яднаны вялікай любоўю да сваёй краіны і свайго народа. У эпічных жывапісных палотнах паказаны краявіды, партрэты, інтэрпрэтызацыя вобразаў і значных падзей беларускай гісторыі.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00.