Народный праздник "Купальскі фэст"

06.07.2022

🎆🌿Народнае свята “Купальскі фэст”🌿🎆

⚡Запрашаем 6 ліпеня на народнае свята “Купальскі фэст”💫, якое чаруе паэтычным хараством, прываблівае сваімі легендамі, казкамі і паданнямі. 🔮Магічны купальскі вечар пройдзе ў летнім Амфітэатры і гарадскім парку.
📌Да пачатку тэатралізаванага прадстаўлення арганізатары прапануюць правесці час за гульнёва-забаўляльнай праграмай “Купальскае свята на гульні багата” і дзіцячай гульнёва-пазнавальнай праграмай “Гісторыя вачыма дзяцей” (⏳19.00 – 21.00).
📌Святочнае шэсце ад цэнтральнага ўваходу ў гарадскі парк пачнецца ў ⏳ 21.20.
📌Тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскі настрой” з удзелам творчых калектываў устаноў культуры Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў разгарнецца на сцэне летняга Амфітэатра ў ⏳ 21.30.
📌Кульмінацыяй свята стане🎉 неонавае шоу, фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча🔥.