Адкрыццё выставы “Копіі Беларускіх Цудадзейных Абразоў Маці Божай”

20.08.2022

Палац культуры г.Маладзечна запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Копіі Беларускіх Цудадзейных Абразоў Маці Божай”.
Аўтар – мастачка і іканапісец Ядзвіга Сянько.
У межах музычнай праграмы: канцэрт дзіцяча-маладзежнага хору парафіі святога Казіміра “Зярняткі”, выступ опернай і камернай спявачкі Юліі Казіміровіч.
Пачатак у 15.00.
Уваход вольны.