Канцэртная праграма “Вакол сонца” Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Спадчына” імя Іосіфа Сушко
28.04.2023Запрашаем 28 красавіка ў канцэртную залу Палаца культуры г.Маладзечна атрымаць асалоду ад непаўторнага беларускага нацыянальнага мастацтва, якое на самым высокім узроўні прадставіць заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Спадчына” імя Іосіфа Сушко.
“Спадчына” – гэта яркі і самабытны калектыў, які ўжо больш 60 год захоўвае нацыянальную культуру, дорыць гледачам магчымасць дакрануцца да песенна-танцавальнага багацця Беларусі, не губляе сваёй непаўторнасці і вылучаецца бесперапынным пошукам новых формаў творчасці.
Аснову творчасці складаюць беларускія песні, якія нагадваюць нам пра вытокі і дапамагаюць дакрануцца да духоўнай спадчыны беларусаў. Гарманічнае спалучэнне інструментальнай, харавой і харэаграфічнай дзейнасці дапамагае з’явіцца на свет захапляльнаму самабытнаму мастацтву на аснове беларускага фальклору.
Пачатак у 19 гадзін.
Квіткі у кассе Палаца культуры.
Даведкі па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 346-45-30, 8 (029) 175-27-84.