Творчы вечар “Добрыя людзі”  заслужанага дзеяча мастацтваў, кампазітара Алега Елісеенкава ХХII  Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

09.06.2023

Творчы вечар “Добрыя людзі”  заслужанага дзеяча мастацтваў, кампазітара Алега Елісеенкава

ХХII  Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

 

Аматараў музычнага мастацтва запрашаем ў канцэртную залу Палаца культуры на творчы вечар “Добрыя людзі” заслужанага дзеяча мастацтваў, кампазітара Алега Елісеенкава.

Маладзечанская зямля падаравала свету мастацтва шмат талентаў. Прадстаўленая праграма – чарговае сведчанне гэтаму факту. З-пад клавіш маэстра, які вырас ў Маладзечне, выйшлі песні для ансамбля “Сябры”, Алесі, Ірыны Дарафеевай, большасць кампазіцый з рэпертуару Аляксандра Саладухі.

У канцэпцыі шоу – сустрэча з “добрымі людзьмі”, на канцэрце прагучаць музычныя кампазіцыі і песні ўраджэнцаў Маладзечанскай зямлі, унікальныя па разнастайнасці форм, тэм і вобразаў. Упрыгожаннем свята стануць выступленні артыстаў беларускай эстрады.

Пачатак мерапрыемства ў 18.00.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.