Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа” ХХII  Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

10.06.2023

Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”

ХХII  Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

 

Прафесійныя нумары, лепшыя вакальныя, інструментальныя кампазіцыі, народная музыка розных жанраў чакаюць гледачоў у канцэртнай зале Палаца культуры

Атмасфера цяпла, любоў да музыкі, любоў да мастацтва аб’яднае ўсіх на канцэрце “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

Існуючы з 1991 года, “Бяседа” неаднаразова прымала ўдзел у фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне. Дзякуючы творчасці ансамбля фонд беларускай музыкі не перастае папаўняцца, а беларускую песню ведаюць у Еўропе і Азіі.

Пачатак мерапрыемства ў 19.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.