Гала-канцэрт закрыцця “Любімыя песні. Спяваем разам” Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023”

10.06.2023

Гала-канцэрт закрыцця “Любімыя песні. Спяваем разам” Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2023”

 

У летнім Амфітэатры пройдзе гала-канцэрт закрыцця ХХII  Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.

Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду ад канцэрта з удзелам артыстаў беларускай эстрады, сучасных маладых выканаўцаў. Праграма пройдзе ў фармаце народнага караоке, дзе ўсе кампазіцыі будуць дублявацца бягучым радком на экранах. Музычны матэрыял – сучасныя і народныя песні, а таксама хіты мінулых гадоў у сучасным гучанні. Праспяваць любімыя хіты гледачы змогуць разам з народнымі артыстамі Беларусі Анатолем Ярмоленка, Уладзімірам Громавым, заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, Вікторыяй Алешка, Жанет, Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, заслужанымі калектывамі Рэспублікі Беларусь ансамблем танца, музыкі і песні “БЕЛЫЯ РОСЫ”, Беларускім дзяржаўным ансамблем "Песняры", групай “AURA”, арт-групай “БЕЛАРУСЫ” і іншымі.

Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні “Маладзечна – 2023 ”.

Пачатак мерапрыемства ў 21.00.

Даведкі і заказ білетаў на сайце kvitki.by і па тэл.: 8 (0176) 555-555, 8 (029) 175-27-84, 8(029) 346-45-30.