«Купальскі фэст»

06.07.2023

Запрашаем 6 ліпеня на народнае свята «Купальскі фэст», якое чаруе паэтычным хараством, прываблівае сваімі легендамі, казкамі і паданнямі. 🔮Магічны купальскі вечар пройдзе ў летнім Амфітэатры г.Маладзечна і гарадскім парку.
Да пачатку тэатралізаванага прадстаўлення арганізатары прапаноўваюць правесці час за дзіцячай канцэртна-забаўляльнай праграмай «Сонца зайграла на Івана Купала» і дзіцячай пазнавальна-гульнёвай праграмай «Летні колаварот». (19.00 - 21.00)
Тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскі вяночак» з удзелам творчых калектываў Палаца культуры разгарнецца на сцэне летняга Амфітэатра ў  21.30.
Кульмінацыяй свята стане фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча.