“У адзіным карагодзе” са “Спадчынай”!

19.04.2024

Заслужаны аматарскі калектыў Республікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Спадчына” імя І.Ф. Сушко сардэчна запрашае на канцэртную праграму “У адзіным карагодзе”!

Прыхільнікаў самабытнай беларускай песні і каларытнага народнага танца чакаюць лепшыя вакальна-харэаграфічныя нумары ў выкананні легендарнага калектыву “Спадчына”!

Сустрэча, якая закране душу кожнага прысутнага, адбудзецца 19 красавіка ў канцэртнай зале Палаца культуры г.Маладзечна!

Пачатак у 18.00.

Кошт білетаў – 5 руб.

Даведкі па тэл.: +375 176 555 555, +375 29 175 27 84.