Спектакль “История маленькой улитки”

14.06.2024

У Мінскім абласным тэатры лялек “Батлейка” пройдзе спектакль-казка пра пошук сябе ў гэтым свеце “История маленькой улитки”.

Павучальная гісторыя пра маленькія істоты, якіх ніхто не заўважае. Але ў іх адбываецца сваё цікавае жыццё, напоўненнае прыгодамі і пошукам самога сябе. Маленькаму слімаку Бунтарцы давядзецца прайсці шлях пазнання і пазнаёміцца ​​з рознымі героямі. Спектакль вучыць уважліваму стаўленню да навакольнага свету і адзін да аднаго.

Запрашаем вас 14 чэрвеня а 12.00 у Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” г.Маладзечна.

 

У праграме мерапрыемства магчымы змены.

поделиться в: