Пляцоўка “Казкі майго дзяцінства”

15.06.2024

Запрашаем ўсіх 15 чэрвеня а 12:00 у Гарадскі парк культуры і адпачынку імя Перамогі.

Вас чакае пляцоўка “Казкі майго дзяцінства”, цалкам прысвечаная беларускім казкам, а таксама канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў “Акадэмія дзяцінства” з канцэртнай праграмай дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў, гульнёвымі праграмамі, дзіцячай фотазонай, арт-зонай для малявання, майстар-класам па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, бяспройгрышнай латарэяй, гульнёвай прасторай і фэйс-артам (аквагрым).

У праграме мерапрыемства магчымы змены.

поделиться в: