Прэзентацыя дакументальнага фільма “Імправізацыя”, прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга

10.06.2022

Тэлеканал “Беларусь 3” і кінатэатр “Радзіма” падаравалі жыхарам і гасцям фестывальнага Маладзечна магчымасць на вялікім экране пабачыць дакументальны фільм “Імправізацыя”, прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.
Фільм пра жыццё і творчасць маэстра, яго партрэт ствараўся праз успаміны сяброў і калег.
Творчая каманда тэлеканала “Беларусь 3” знайшла ўнікальныя матэрыялы ў фондах Белтэлерадыёкампаніі, у архівах роднай школы Фінберга ў Мазыры, у музеі дзяржцырка ў Мінску.

Уклад Міхаіла Якаўлевіча ў папулярызацыю беларускай музыкі і паэзіі складана пераацаніць: ён быў ідэйным натхняльнікам Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”, з’яўляўся музычным кіраўніком і членам аргкамітэта Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, галоўным дырыжорам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, ініцыяваў мноства праектаў, накіраваных на развіццё айчыннай музычнай культуры.
Ён пакінуў пасля сябе мацнейшы музычны рух! - У Нясвіжы, Міры, Мінску, Віцебску і, вядома, у Маладзечне.

Таксама адбылася творчая прэзентацыя выставы “Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі. Сваімі думкамі пра жыццё і творчасць маэстра падзяліліся мастацкі кіраўнік, галоўны дырыжор Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” Максім Расоха, начальнік галоўнага упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька.