“ПАРТАЛ ЧАСУ. Міншчына: гісторыя і сучаснасць” ХХI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”

10.06.2022

Запрашаем жыхароў і гасцей фестывалю наведаць экспазіцыю “ПАРТАЛ ЧАСУ. Міншчына: гісторыя і сучаснасць” да Года гістарычнай памяці, прадстаўленую рэгіёнамі Мінскай вобласці.
Канцэпцыя экспазіцыі – прадстаўленне вех гісторыі Міншчыны праз паказ канкрэтных гістарычных падзей.
Міншчына вядомая ў Беларусі і за яе межамі сваёй неацэннай гісторыка-культурнай спадчынай, унікальнымі творамі мастацтва. З яе гісторыяй звязаны імёны шматлікіх знакамітых дзеячаў культуры і мастацтва – асветніка і гуманіста С. Буднага, кампазітараў С. Манюшкі, М. Агінскага, майстроў паэтычнага слова Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і іншых.
Госці свята могуць здзейсніць своеасаблівае “падарожжа ў часе” ад старажытнасці да сучаснасці.