Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии «Маладзечна»

Подробно о мероприятиях фестиваля - https://festyval.by/афіша 

 

Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

  1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – конкурс).
  2. Конкурс праводзіцца ў мэтах:

- падтрымкі маладых таленавітых выканаўцаў, павышэння ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры;

- стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых таленавітых выканаўцаў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах;

- падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.

  1. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей – галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў (далей – аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), дзяржаўнай ўстановай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі).
  2. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года ўключна (далей – удзельнікі).

  Удзел у конкурсе азначае безумоўнае прыняцце і выкананне ўдзельнікам патрабаванняў дадзенага Палажэння.

  Удзельнік можа быць дыскваліфікаваны рашэннем арганізацыйнагакамітэту пападрыхтоўцы і правядзенні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – аргкамітэт).

         Падставы для дыскваліфікацыі:

- парушэнне патрабаванняў дадзенага Палажэння;

- адсутнасць на генеральных репетыцыях;

- адхіленне ад матэрыялаў, дасланых на конкурс;

- іншыя дзеянні ўдзельніка, якія наносяць урон правядзенню альбо іміджу конкурсу.

  1. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца да пачатку правядзення конкурсу ў газеце“Культура”, на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэті павінна змяшчаць звесткіпра час, месцаправядзенняконкурсу, умовы конкурсу,крытэрыі іпарадакацэнківыкананняў удзельнікаў, парадак і тэрміны абвяшчэння вынікаўконкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
  2. Конкурс праводзіцца ў тры этапы:

- першы этап (раённы, гарадскі) з’яўляецца адборачным і праводзіцца аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

- другі этап (абласны, Мінскі гарадскі) з’яўляецца адборачным і праводзіцца галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;

- трэці этап (рэспубліканскі) з’яўляецца заключным і праводзіцца Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі ў час правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    Парадак правядзення адборачных этапаў конкурсу вызначаецца адпаведна аддзеламі і галоўнымі ўпраўленнямі (упраўленнямі).

  1. Да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ад кожнай вобласці і г. Мінсканакіроўваюцца па тры ўдзельнікі.

   8.Галоўныя ўпраўленні (упраўленні) на ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі наступныя матэрыялы:

- заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння;

- ксеракопіі старонак дакумента, які засведчывае асобу, якія змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) удзельніка, чысло, месяц, год і месца яго нараджэння, фотаздымак, адрас рэгістрацыі,нумар дакумента і дату яго выдачы;

- творчую біяграфію з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных конкурсаў і фестываляў;

- фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату jpg, памерам не менш 300 dpi/inch);

- фанаграму конкурснай песні “плюс адзін”, “мінус адзін”, якую ўдзельнік будзе выконваць у суправаджэнні аркестра (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату mp3) з прыкладаннем тэксту і абавязковым указаннем аўтараў музыкі і словаў.

          Заяўкі на ўдзел у трэцім этапе конкурсу адпраўляюцца на адрас: 220002, г. Мінск, а/с № 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс (017) 284 74 40. E-mail: mail@orchestra.by. Срок прадстаўлення заявак вызначаецца аргкамітэтам.

   Выдаткі на праезд удзельнікаў і суправаджаючых асоб у г. Мінск і г. Маладзечна для рэпетыцый і ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установы адукацыі і іншыя арганізацыі.

  1. Матэрыялы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Матэрыялы, пералічаныя ў пункце 8 дадзенага Палажэння  і прадстаўленыя не ў  поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.
  2. Чарговасць выкананняў удзельнікаў у трэцім этапе конкурсу вызначаецца жараб’ёўкай. Змены чарговасці выкананняў і конкурснай праграмы ўдзельнікаў не дапускаюцца.
  3. Для ўдзелу ва ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд.

   У першым і другім этапах конкурсу выконваюцца песні ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнікамі. На трэцім этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”, другая песня – ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

  1. Выкананні ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу ацэньвае журы, якое фарміруецца з ліку вядучых спецыялістаў у галіне музычнага эстраднага мастацтва, вядомых творчых работнікаў, і зацвярждаецца аргкамітэтам.
  2. Журы: праслухоўвае выкананні ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу; дае ацэнку іх выкананню; прысуджае прэміі і дыпломы; адзначае ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу, якія не сталі лаўрэатамі, дыпломамі.

   14.Журы ацэньвае выкананні ўдзельнікаў, кіруючыся наступнымі крытэрыямі:

- узровень выканальніцкага майстэрства;         

- яркая індывідуальнасць;         

- мастацкі густ;         

- уменне перадаць драматургію выкананых твораў.

    На першым пасяджэнні журы па прапанове яго старшыні са складу членаў журы адкрытым галасаваннем выбіраецца падліковая камісія, якая складаецца з трох чалавек.

  1. Выкананні ўдзельнікаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме.
  2. Па выніках праслухоўвання выкананняў удзельнікаў члены журы фіксуюць свае балы ў ацэначных лістах і перадаюць іх сакратару журы. Падлік балаў праводзіцца падліковай камісіяй у прысутнасці старшыні журы. Падліковая камісія інфармуе журы аб выніках выкананняў удзельнікаў, пасля чаго членамі журы падпісваецца выніковы пратакол.
  3. Удзельнікі, якія набралі большую колькасць балаў аб’яўляюцца пераможцамі конкурсу.

     У выпадку, калі два і больш з удзельнікаў конкурсу набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры гэтым голас старшыні журы з’яўляецца вызначальным.

  1. Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
  2. Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымліваюцца ад публічных адзнак таго ці іншага ўдзельніка ў сродках масавай інфармацыі. У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
  3. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца:

     Гран-пры – прызам імя Уладзіміра Мулявіна, грашовай прэміяй у памеры 120 базавых велічынь і дыпломам “Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі” (далей – дыплом лаўрэата);

- першай прэміяй у памеры 100 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;

- другой прэміяй у памеры 80 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;

- трэцяй прэміяй у памеры 60 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата.

Астатнія ўдзельнікі трэцяга этапа конкурсу адзначаюцца дыпломамі ўдзельнікаў.

  1. Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці прэмій:

- не прысуджаць Гран-пры;

- прысуджаць не ўсе прэміі і дыпломы;

- прысуджаць некалькі дыпломаў (акрамя Гран-пры і першай прэміі) з падзелам прэміі ў роўных долях паміж лаўрэатамі, уладальнікамі гэтых дыпломаў;

- у выпадку непрысуджэння адной або некалькіх прэмій змяняць памеры грашовых прэмій у межах устаноўленага прызавога фонду.

  1. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт: сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на  правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў; бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая прадастаўляецца  ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; іншыхкрыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 
  2. Выдаткі на праезд канкурсантаў і суправаджаючых іх асоб у г.Мінск і г.Маладзечна і назад для рэпетыцый і ўдзелу ў конкурсе забяспечваюцца аддзеламі, установамі адукацыі, іншымі арганізацыямі, якія накіроўваюць прадстаўнікоў для ўдзелу ў конкурс.