Выстава “Лейся песня”

12.10.2023

Напярэдадні Дня маці запрашаем наведаць выставу творчых работ “Лейся песня” майстроў жывапісу, графікі і мастацкай фатаграфіі.

У выставачным фае Палаца культуры можна азнаёміцца з работамі трох таленавітых жанчын: Тамары Марчанкавай, Алены Кучка, Наталлі Арлянковіч. Усе яны выкананы ў розных накірунках і уласных непаўторных стылях.

Наведаць выставу можна да 2 лістапада.

Уваход вольны!