Подробно о мероприятиях фестиваля - https://festyval.by/афіша
ПРОГРАММА НАЦИОНАЛЬНОГО ФЕСТИВАЛЯ БЕЛОРУССКОЙ ПЕСНИ И ПОЭЗИИ "МАЛАДЗЕЧНА-2023"
9 – 10 чэрвеня 2023 года
Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк |
|
|
“Бачу Беларусь такой” – размяшчэнне чатырохрадкоў паэтаў-класікаў, фотаработ сучасных творцаў, надрукаваных на банерах і інфармацыйных лістоўках, на аўтобусных прыпынках, у грамадскім транспарце, білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах. АРТ-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне на агароджах гарадскога парку ўздоўж вуліцы В.Гасцінец з тэматыкай фестываля розных гадоў. “Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. “Картонный город” – інтэрактыўная пляцоўка для жыхароў і гасцей горада . “Пляцём узор краіны роднай” – творчы арт-пляц удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лазапляцення Беларусі. |
Вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
|
“Міншчына – сэрца Беларусі” – жывое ўвасабленне твораў беларускай літаратуры, экспазіцыя, прадстаўленая рэгіёнамі Мінскай вобласці. Выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва майстроў з Мінскай, Магілеўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, г.Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі (Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай і Смаленскай абласцей, Калінінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія). - інтэрактыўныя пляцоўкі, тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі творчасці вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў Міншчыны; - “Новы позірк” – выставы маладых мастакоў-партрэтыстаў, інтэрактыўная пляцоўка з удзелам маладых фатографаў фотаклуба “Проявление” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”, фотабудка (насупраць кінатэатра “Радзіма”); - “Танцавальная майстэрня” – пляцоўкі для майстар-класаў па нацыянальных танцах; - тэатр пад адкрытым небам – народныя тэатры Мінскай вобласці; - продаж сувенірнай прадукцыі. |
КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка” тэлепраграма “МКТБ” |
|
|
Тэлеперадача “Фестываль у аб’ектыве” з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі |
Першы дзень – 9 чэрвеня |
|
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
1100 |
Спектакль “Вучань ведзьмака, альбо бітва чарадзеяў” – казка па п’есе Сяргея Бялова. Кампазітар – Алег Залётнеў. |
Выставачная зала Палаца культуры |
|
1200 |
Творчая інтэрактыўная пляцоўка “Колеры роднага слова” – выстава работ мастакоў Міншчыны (ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў у суправаджэнні аўдыёзапісу вершаў або прозы). |
Мінскі абласны краязнаўчы музей |
|
1200 |
Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонду музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй. |
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” |
|
1200 |
Спектакль “История маленькой улитки” – экалагічная казка. |
Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ |
|
1400 |
Канцэрт акадэмічнай музыкі Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха. |
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
1500 |
Выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай драматургіі. |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1500 |
“Беларускі АРТ–куток”: - выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г.Маладзечна і гасцей фестывалю (рэпертуар – беларускія народныя, аўтарскія песні, вершы і танцы); - майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; - беларускі фэйс-арт (аквагрым); - “Бабулін куток” – тэматычная фотазона; - “Беларуская маляванка” – арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту з размаляваных элементаў. |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1500 |
Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна. |
Малая зала Палаца культуры |
|
1500 |
Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алегам Елісеенкавым. Вядучая – галоўны рэдактар музычных праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава. |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1700- 1900 |
Арт-фэст- творчая крэатыўная прастора для моладзі: -фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечаны Году міра і стварэння; - канцэртная праграма Дзяржаўнага ансамбля народнага танца Рэспублікі Інгушэціі. |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1800 |
Творчы вечар “Добрыя людзі” кампазітара Алега Елісеенкава з удзелам артыстаў беларускай эстрады. |
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
1800 |
Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” па п’есе драматурга Алены Паповай. |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1930- 2100 |
Арт-фэст - творчая крэатыўная прастора для моладзі: -канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай ўстановы “МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ”. |
Пляцоўка Палаца культуры |
|
1900 |
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга. |
Амфітэатр |
|
2100 |
Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”. Канцэртная праграма “Все звезды сошлись” з удзелам артыстаў тэлевезійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха. |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
2300- 0200 |
“Магія начы”- вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам (“Белыя росы”, “Кадэт”).
|
Другі дзень – 10 чэрвеня |
|
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” |
|
1000-1200 |
“Паэтычныя старонкі роднай Беларусі” – паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. |
Амфітэатр |
|
1100 |
Святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанкага раена. |
Мінскі абласны драматычны тэатр |
|
1100 |
Спектакль “Сцеражыся, Леапольд!”– казка-гульня па матывах п’есы Аркадзя Хайта |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1130 |
ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. (Прамая трансляцыя Белтэлерадыёкампаніі). |
Амфітэатр |
|
1200- 1400 |
“ВЫПУСКНЫ – 2023”.Урачыстае ўручэнне залатых медалёў і атэстатаў лепшым выпускнікам Маладзечанскага раёна 2023 года. |
Касцёл Святога Юзафа |
|
1200 |
Канцэрт у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха. |
Мінскі абласны краязнаўчы музей |
|
1200 |
Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонду музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй. |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1200 |
Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна. |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1200- 1300 |
“Свята саксафона” – канцэртная праграма лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу. |
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
1300 |
Канцэртныя праграмы творчых калектываў Маладзечанскага раёна. |
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка” |
|
1300 |
Спектакль “Цудоўная дудка” – чароўная казка па п’есе В.Вольскага. |
Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча |
|
1300 |
Сустрэча з членам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Мікалаем Аўчыннікавым, выстава “Прыцяжэнне”. Экспазіцыя майстра – гэта пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, і нацюрморты. |
Пляцоўка – Гарадскі парк |
|
1500 |
“Акадэмія дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў: -канцэртная праграма дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў; - гульнёвыя праграмы; - дзіцячая фотазона; - арт-зона для малявання; - майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці; - бяспройгрышная латарэя; - гульнёвая прастора (мега-шашкі, мяккі канструктар, сухі басейн, крэсла-мяшкі, гульнёвыя канструкцыі “Закати мячик” і “Поймай мячик”); - фэйс-арт (аквагрым).
|
Малая зала Палаца культуры |
|
1500
|
Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная” з удзелам паэтаў і артыстаў ( Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка, Алег Елісеенкаў) . - падведзенне вынікаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” сярод маладых паэтаў ў гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (фестывалю у Маладзечне прысвечаны вершы паэта). |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1530 |
III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестрБеларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
1600- 1800 |
“Міншчына яднае” – канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай, Брэстскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей і г.Мінска, а таксама Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія. |
Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” |
|
1700 |
Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва. |
Чысцінскі сельскі дом культуры |
|
1800 |
Эстрадна-песенны канцэрт вакалістаў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха. |
Канцэртная зала Палаца культуры |
|
1900 |
Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. |
Амфiтэатр |
|
2100 |
Гала-канцэрт закрыцця ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”: - узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні; - канцэртная праграма «Любімыя песні. Спяваем разам» - сучасныя хіты беларускіх эстрадных выканаўцаў. |
Пляцоўка – Цэнтральная плошча |
|
2300- 0200 |
“ФэстМ” – маладзёжная дыскатэка. З удзелам DJ Jeneva і Рэтра Вуман Трыо “Розовые розы”. |
Палажэнне аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі
- Дадзенае Палажэнне вызначае парадак арганізацыі і правядзення Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – конкурс).
- Конкурс праводзіцца ў мэтах:
- падтрымкі маладых таленавітых выканаўцаў, павышэння ўзроўню іх выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры;
- стварэння неабходных умоў для выяўлення маладых таленавітых выканаўцаў для ўдзелу ў прэстыжных міжнародных фестывалях і конкурсах;
- падтрымкі лепшых традыцый беларускага эстраднага песеннага мастацтва.
- Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей – галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў (далей – аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), дзяржаўнай ўстановай “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” (далей – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі).
- Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя выканаўцы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 16 да 31 года ўключна (далей – удзельнікі).
Удзел у конкурсе азначае безумоўнае прыняцце і выкананне ўдзельнікам патрабаванняў дадзенага Палажэння.
Удзельнік можа быць дыскваліфікаваны рашэннем арганізацыйнагакамітэту пападрыхтоўцы і правядзенні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (далей – аргкамітэт).
Падставы для дыскваліфікацыі:
- парушэнне патрабаванняў дадзенага Палажэння;
- адсутнасць на генеральных репетыцыях;
- адхіленне ад матэрыялаў, дасланых на конкурс;
- іншыя дзеянні ўдзельніка, якія наносяць урон правядзенню альбо іміджу конкурсу.
- Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца да пачатку правядзення конкурсу ў газеце“Культура”, на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэті павінна змяшчаць звесткіпра час, месцаправядзенняконкурсу, умовы конкурсу,крытэрыі іпарадакацэнківыкананняў удзельнікаў, парадак і тэрміны абвяшчэння вынікаўконкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
- Конкурс праводзіцца ў тры этапы:
- першы этап (раённы, гарадскі) з’яўляецца адборачным і праводзіцца аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
- другі этап (абласны, Мінскі гарадскі) з’яўляецца адборачным і праводзіцца галоўнымі ўпраўленнямі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
- трэці этап (рэспубліканскі) з’яўляецца заключным і праводзіцца Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі ў час правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Парадак правядзення адборачных этапаў конкурсу вызначаецца адпаведна аддзеламі і галоўнымі ўпраўленнямі (упраўленнямі).
- Да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ад кожнай вобласці і г. Мінсканакіроўваюцца па тры ўдзельнікі.
8.Галоўныя ўпраўленні (упраўленні) на ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу, прадстаўляюць у Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі наступныя матэрыялы:
- заяўку па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння;
- ксеракопіі старонак дакумента, які засведчывае асобу, якія змяшчаюць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) удзельніка, чысло, месяц, год і месца яго нараджэння, фотаздымак, адрас рэгістрацыі,нумар дакумента і дату яго выдачы;
- творчую біяграфію з дадаткам копій дыпломаў іншых музычных конкурсаў і фестываляў;
- фотаздымак (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату jpg, памерам не менш 300 dpi/inch);
- фанаграму конкурснай песні “плюс адзін”, “мінус адзін”, якую ўдзельнік будзе выконваць у суправаджэнні аркестра (у электронным выглядзе альбо на камп’ютарным носьбіце фармату mp3) з прыкладаннем тэксту і абавязковым указаннем аўтараў музыкі і словаў.
Заяўкі на ўдзел у трэцім этапе конкурсу адпраўляюцца на адрас: 220002, г. Мінск, а/с № 1. Тэл. (017) 284 91 44; (017) 284 42 52; факс (017) 284 74 40. E-mail: mail@orchestra.by. Срок прадстаўлення заявак вызначаецца аргкамітэтам.
Выдаткі на праезд удзельнікаў і суправаджаючых асоб у г. Мінск і г. Маладзечна для рэпетыцый і ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу ажыццяўляюць аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, установы адукацыі і іншыя арганізацыі.
- Матэрыялы, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Матэрыялы, пералічаныя ў пункце 8 дадзенага Палажэння і прадстаўленыя не ў поўным аб’ёме, да разгляду не прымаюцца.
- Чарговасць выкананняў удзельнікаў у трэцім этапе конкурсу вызначаецца жараб’ёўкай. Змены чарговасці выкананняў і конкурснай праграмы ўдзельнікаў не дапускаюцца.
- Для ўдзелу ва ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць дзве песні беларускіх аўтараў на беларускай мове працягласцю не больш за 3 хвіліны 40 секунд.
У першым і другім этапах конкурсу выконваюцца песні ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”. Фанаграмы забяспечваюцца непасрэдна ўдзельнікамі. На трэцім этапе конкурсу адна песня выконваецца ў суправаджэнні фанаграмы “мінус адзін”, другая песня – ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.
- Выкананні ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу ацэньвае журы, якое фарміруецца з ліку вядучых спецыялістаў у галіне музычнага эстраднага мастацтва, вядомых творчых работнікаў, і зацвярждаецца аргкамітэтам.
- Журы: праслухоўвае выкананні ўдзельнікаў, якія дапушчаны да ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу; дае ацэнку іх выкананню; прысуджае прэміі і дыпломы; адзначае ўдзельнікаў трэцяга этапа конкурсу, якія не сталі лаўрэатамі, дыпломамі.
14.Журы ацэньвае выкананні ўдзельнікаў, кіруючыся наступнымі крытэрыямі:
- узровень выканальніцкага майстэрства;
- яркая індывідуальнасць;
- мастацкі густ;
- уменне перадаць драматургію выкананых твораў.
На першым пасяджэнні журы па прапанове яго старшыні са складу членаў журы адкрытым галасаваннем выбіраецца падліковая камісія, якая складаецца з трох чалавек.
- Выкананні ўдзельнікаў ацэньваюцца па дзесяцібальнай сістэме.
- Па выніках праслухоўвання выкананняў удзельнікаў члены журы фіксуюць свае балы ў ацэначных лістах і перадаюць іх сакратару журы. Падлік балаў праводзіцца падліковай камісіяй у прысутнасці старшыні журы. Падліковая камісія інфармуе журы аб выніках выкананняў удзельнікаў, пасля чаго членамі журы падпісваецца выніковы пратакол.
- Удзельнікі, якія набралі большую колькасць балаў аб’яўляюцца пераможцамі конкурсу.
У выпадку, калі два і больш з удзельнікаў конкурсу набіраюць роўную колькасць балаў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры гэтым голас старшыні журы з’яўляецца вызначальным.
- Рашэнне журы канчатковае і не падлягае перагляду.
- Члены журы на працягу правядзення конкурсу ўстрымліваюцца ад публічных адзнак таго ці іншага ўдзельніка ў сродках масавай інфармацыі. У час пасяджэння журы знаходжанне пабочных асоб не дазваляецца.
- Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца:
Гран-пры – прызам імя Уладзіміра Мулявіна, грашовай прэміяй у памеры 120 базавых велічынь і дыпломам “Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі” (далей – дыплом лаўрэата);
- першай прэміяй у памеры 100 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;
- другой прэміяй у памеры 80 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата;
- трэцяй прэміяй у памеры 60 базавых велічынь і дыпломам лаўрэата.
Астатнія ўдзельнікі трэцяга этапа конкурсу адзначаюцца дыпломамі ўдзельнікаў.
- Журы мае права ў межах устаноўленай колькасці прэмій:
- не прысуджаць Гран-пры;
- прысуджаць не ўсе прэміі і дыпломы;
- прысуджаць некалькі дыпломаў (акрамя Гран-пры і першай прэміі) з падзелам прэміі ў роўных долях паміж лаўрэатамі, уладальнікамі гэтых дыпломаў;
- у выпадку непрысуджэння адной або некалькіх прэмій змяняць памеры грашовых прэмій у межах устаноўленага прызавога фонду.
- Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт: сродкаў, якія прадугледжваюцца ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў; бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая прадастаўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; іншыхкрыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Выдаткі на праезд канкурсантаў і суправаджаючых іх асоб у г.Мінск і г.Маладзечна і назад для рэпетыцый і ўдзелу ў конкурсе забяспечваюцца аддзеламі, установамі адукацыі, іншымі арганізацыямі, якія накіроўваюць прадстаўнікоў для ўдзелу ў конкурс.