10.06.2022 Урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “МАЛАДЗЕЧНА – 2022”. Канцэртная праграма “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак”

10.06.2022

Увечары ў летнім Амфітэатры прайшло урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022”.
Па традыцыі яно пачалося з віншавальнага прывітання ад кіраўніка дзяржавы. А.Р.Лукашэнка адзначыў, што шматгадовая традыцыя фестывальных сустрэч на гасціннай маладзечанскай зямлі садзейнічае высакароднай справе захавання і ўзбагачэння неацэннай спадчыны беларускай культуры.
Жыхарам і гасцям горада была прадстаўлена прэм’ера канцэрта “ХХІ – адлік новага часу. Пачатак” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха.
У праграме прынялі ўдзел: народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, Ірына Дарафеева, Наталля Тамэла, Дзмітрый Качароўскі, Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”, лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і іншыя.
Падчас канцэрта па традыцыі адбылося ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Уладальнікам Гран-пры і спецыяльнага прыза Уладзіміра Мулявіна стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ганна Рыбакова.
Рашэннем журы першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Самір Ёлчыеў (Віцебская вобласць, другую – Аліна Бурачэўская (г.Мінск), а трэцюю – Аляксандра Макольская (Мінская вобласць).
У гонар фестывалю завяршэннем першага святочнага дня стаў яркі феерверк.