Творчы праект “Мелодыя сэрца” у межах ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2022”

10.06.2022

Высокае мастацтва імправізацыі, запальныя рытмы, рэдкае пачуццё ансамбля – ўсё гэта чакала жыхароў і гасцей святочнага Маладзечна на Цэнтральнай плошчы падчас творчага праекта “Мелодыя сэрца”.
Гэта сумесная дзейнасць таленавітай моладзі дзяржаўных устаноў Мінскай вобласці: Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучалі ў суправаджэнні эстраднага аркестра “Бай-блюз” Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Кіраўнік – Дзмітрый Арцямёнак
Багатая палітра айчыннай музыкі дазволіла шырока праявіць сябе маладым артыстам, акунуцца ў разнастайнасць стылістычных напрамкаў, вобразаў і тэм. Гледачы атрымалі асалоду ад новых інтэрпрэтацый добра вядомых мелодый і пазнаёміліся з новымі сачыненнямі эстрадна-джазавай музыкі беларускіх кампазітараў.