Вызначаны прадстаўнікі Мінскай вобласці Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Маладзечна – 2023”

07.02.2023

Конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні з’яўляецца неад’емнай часткай Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.

Абласны адборачны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні прайшоў 7 лютага ў канцэртнай зале Палаца культуры. Маладыя і таленавітыя выканаўцы прыехалі з розных куткоў Мінскай вобласці.

Падчас адборачнага этапу конкурсу ўдзельнікі выконвалі дзве песні беларускіх аўтараў. Перад журы стаяла няпростая

задача – вызначыць прадстаўнікоў Мінскай вобласці на фестываль “Маладзечна – 2023”.
Такім чынам, Мінскую вобласць прадставяць:
- Вераніка Высоцкая (УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”);
- Данііл Савеня (УА “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”).
- Маргарыта Шабаева (Мінскі раён);
Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў!

Фото отбора: https://vk.com/album-29547436_292791092https://esphoto.ru/disk/otbor-mala93echna-2023