ПРОГРАММА НАЦИОНАЛЬНОГО ФЕСТИВАЛЯ БЕЛОРУССКОЙ ПЕСНИ И ПОЭЗИИ "МАЛАДЗЕЧНА-2023"

09.06.2023

ПРОГРАММА НАЦИОНАЛЬНОГО ФЕСТИВАЛЯ БЕЛОРУССКОЙ ПЕСНИ И ПОЭЗИИ "МАЛАДЗЕЧНА-2023"

 

9 – 1чэрвеня 2023 года

 

Вуліцы горада, плошчы, гарадскі парк

 

“Бачу Беларусь такой” – размяшчэнне чатырохрадкоў паэтаў-класікаў, фотаработ сучасных творцаў, надрукаваных на банерах і інфармацыйных лістоўках, на аўтобусных прыпынках, у грамадскім транспарце, білбордах, інфармацыйна-рэкламных стэндах.

АРТ-праект “Фестывальны шлях” – размяшчэнне на агароджах гарадскога парку ўздоўж вуліцы В.Гасцінец з тэматыкай фестываля розных гадоў.

“Горад майстроў” – экспазіцыя дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва.

“Картонный город” – інтэрактыўная пляцоўка для жыхароў і гасцей горада .

“Пляцём узор краіны роднай” – творчы арт-пляц удзельнікаў ІІ фестывалю лозапляцення “ДзіваФэст”. Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лазапляцення Беларусі.

Вуліца Прытыцкага, пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

 

“Міншчына – сэрца Беларусі” – жывое ўвасабленне твораў беларускай літаратуры, экспазіцыя, прадстаўленая рэгіёнамі Мінскай вобласці. Выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва майстроў з Мінскай, Магілеўскай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, г.Мінска, гасцей з Расійскай Федэрацыі (Маскоўскай, Уладзімірскай, Ніжагародскай і Смаленскай абласцей, Калінінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія).

- інтэрактыўныя пляцоўкі,  тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі творчасці  вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў Міншчыны;

- “Новы позірк” – выставы маладых мастакоў-партрэтыстаў,  інтэрактыўная пляцоўка з удзелам маладых фатографаў фотаклуба “Проявление” ДУ “Палац культуры г.Маладзечна”, фотабудка (насупраць кінатэатра “Радзіма”);

- “Танцавальная майстэрня” – пляцоўкі для майстар-класаў па нацыянальных танцах;

- тэатр пад адкрытым небам – народныя тэатры Мінскай вобласці;

продаж сувенірнай прадукцыі.

КУП “Тэлевізійная вяшчальная сетка” тэлепраграма “МКТБ”

 

Тэлеперадача “Фестываль у аб’ектыве” з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва  Беларусі

Першы дзень – 9 чэрвеня

Мінскі абласны драматычны тэатр

1100

Спектакль “Вучань ведзьмака, альбо бітва чарадзеяў” – казка па п’есе Сяргея Бялова. Кампазітар  Алег Залётнеў.

Выставачная зала Палаца культуры

1200

Творчая інтэрактыўная пляцоўка “Колеры роднага слова” – выстава работ мастакоў Міншчыны (ілюстрацыі да твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў у суправаджэнні аўдыёзапісу вершаў або прозы).

Мінскі абласны  краязнаўчы  музей

1200

Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонду музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

1200

Спектакль “История маленькой улитки” – экалагічная казка.

Канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ

1400

Канцэрт акадэмічнай музыкі Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха.

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

1500

Выступленні народных тэатраў Мінскай вобласці па творам класікаў беларускай драматургіі.

Пляцоўка – Гарадскі парк

1500

“Беларускі АРТкуток”:

- выступленне дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў г.Маладзечна і гасцей фестывалю (рэпертуар – беларускія народныя, аўтарскія песні, вершы і танцы);

- майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

- беларускі фэйс-арт (аквагрым);

- “Бабулін куток” – тэматычная фотазона;

- “Беларуская маляванка” – арт-зона для малявання каляровымі алоўкамі, маркерамі, складанне агульнага арнаменту з размаляваных элементаў.

Пляцоўка – Гарадскі парк

1500

Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

Малая зала Палаца культуры

1500

Праект “Асоба эпохі” – творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь Алегам Елісеенкавым.

Вядучая – галоўны рэдактар музычных праграм Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Якушава.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1700- 1900

Арт-фэст- творчая крэатыўная прастора для моладзі:

-фестываль-конкурс беларускай эстраднай песні маладых аўтараў і аўтарскіх калектываў, прысвечаны Году міра і стварэння;

канцэртная праграма Дзяржаўнага ансамбля народнага танца

Рэспублікі Інгушэціі.

Канцэртная зала Палаца культуры

1800  

Творчы вечар “Добрыя людзі” кампазітара Алега Елісеенкава з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Мінскі абласны драматычны тэатр

1800

Спектакль “Шукаю сапраўднага мужчыну” па п’есе драматурга Алены Паповай.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1930- 2100

Арт-фэст - творчая крэатыўная прастора для моладзі:

-канцэртныя праграмы з удзелам артыстаў дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай ўстановы “МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР ЭСТРАДЫ”.

Амфітэатр

2030

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар М.Я.Фінберга.

Амфітэатр

2100

Урачыстае адкрыццё ХХII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”.

Канцэртная праграма “Все звезды сошлись” з удзелам артыстаў тэлевезійных праектаў “Х-Фактар”, “Фактар.BY” у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Максім Рассоха.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

2300- 0200

“Магія начы”- вячэрні паказ мастацкіх фільмаў пад адкрытым небам (“Белыя росы”, “Кадэт”).

 

Другі дзень – 10 чэрвеня

Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”

1000-1200

“Паэтычныя старонкі роднай Беларусі” – паэтычныя чытанні паэтаў, членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

Амфітэатр

1100

Святочнае шэсце выпускнікоў Маладзечанкага раена.

Мінскі абласны драматычны тэатр

1100

Спектакль “Сцеражыся, Леапольд!”– казка-гульня па матывах п’есы Аркадзя Хайта

Канцэртная зала Палаца культуры

1130

ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. (Прамая трансляцыя Белтэлерадыёкампаніі).

Амфітэатр

1200-

1400

“ВЫПУСКНЫ – 2023”.Урачыстае ўручэнне залатых медалёў і атэстатаў лепшым выпускнікам Маладзечанскага раёна 2023 года.

Касцёл Святога Юзафа

1200

Канцэрт у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”.

Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха.

Мінскі абласны краязнаўчы музей

1200

Выстава “Паэзія музейных каштоўнасцей” - дэманстрацыя прадметаў з фонду музеяў Мінскай вобласці разам з іх галаграмамі, магчымасць параўнаць арыгінал з яго аптычнай копіяй.

Пляцоўка – Гарадскі парк

1200

Выстава работ па выніках адкрытага конкурсу жывапісу, графікі і фатаграфіі для мастакоў-аматараў прадпрыемстваў і арганізацый Маладзечанскага раёна.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1200-

1300

“Свята саксафона” – канцэртная праграма лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу.

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма”

1300

Канцэртныя праграмы творчых калектываў Маладзечанскага раёна.

Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”

1300

Спектакль “Цудоўная дудка” – чароўная казка па п’есе В.Вольскага.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча

1300

Сустрэча з членам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Мікалаем Аўчыннікавым, выстава “Прыцяжэнне”. Экспазіцыя майстра – гэта пейзажы рамантычных матываў з архітэктурнымі дамінантамі, помнікамі мінуўшчыны, выявамі летняй і зімовай прыроды краю, і нацюрморты.

Пляцоўка – Гарадскі парк 

1500

“Акадэмія дзяцінства” – канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў:

-канцэртная праграма дзіцячых калектываў і асобных выканаўцаў;

- гульнёвыя праграмы;

- дзіцячая фотазона;

- арт-зона для малявання;

- майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

- бяспройгрышная латарэя;

- гульнёвая прастора (мега-шашкі, мяккі канструктар, сухі басейн, крэсла-мяшкі, гульнёвыя канструкцыі “Закати мячик” і “Поймай мячик”);

- фэйс-арт (аквагрым).

 

Малая зала Палаца культуры

 

1500

 

Літаратурна-музычная гасцёўня “Радзіма мая міралюбная”  з удзелам паэтаў і артыстаў ( Уладзімір Мазго, Іна Фралова, Людміла Кебіч, Таццяна Дземідовіч, Іван Юркін, Яўген Хаменка, Алег Елісеенкаў) .

- падведзенне вынікаў Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Радком вярнуся па вясне” сярод маладых паэтаў ў гонар памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага (фестывалю у Маладзечне прысвечаны вершы паэта).

Канцэртная зала Палаца культуры

1530

III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестрБеларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

1600-

1800

“Міншчына яднае” – канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай, Брэстскай, Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай, Магілеўскай абласцей і г.Мінска, а таксама Расійскай Федэрацыі: Смаленскай, Ніжагародскай, Бранскай абласцей і Калінскага раёна г.Санкт-Пецярбурга і Рэспублікі Мардовія.

Пляцоўка ля кінатэатра “Радзіма” 

  1700

Паэтычная пляцоўка з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

Чысцінскі сельскі дом культуры 

1800

Эстрадна-песенны канцэрт вакалістаў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга”. Мастацкі кіраўнік – Максім Рассоха.

Канцэртная зала Палаца культуры

1900 

Канцэртная праграма “Мы вам жадаем” заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны.

Амфiтэатр

2100 

Гала-канцэрт закрыцця ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”:

узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні;

- канцэртная праграма «Любімыя песні. Спяваем разам»  - сучасныя хіты беларускіх эстрадных выканаўцаў.

Пляцоўка – Цэнтральная плошча

2300-

0200

“ФэстМ” – маладзёжная дыскатэка.

З удзелам DJ Jeneva і Рэтра Вуман Трыо “Розовые розы”.

Больше подробностей на festyval.by