Творчая сустрэча з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Алегам Елісеенкавыму межах праекта “Асоба эпохі”

09.06.2023

ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

Ужо шосты фестываль запар ва ўтульнай зале Палаца культуры праходзяць творчыя сустрэчы з людзьмі-легендамі ў рамках праекта “Асобы эпохі”. Госцем творчай імпрэзы ў гэтым годзе стаў заслужаны дзеяч мастацтваў,беларускі кампазітар і выканаўца Алег Мікалаевіч Елісеенкаў.

З-пад клавіш маэстра, дзяцінства і юнацтваякога прайшло ў Маладзечне, выйшлі песні для ансамбля “Сябры”, Алесі, Ірыны Дарафеевай, большасць кампазіцый з рэпертуару Аляксандра Саладухі.

Шмат аматараў музычнага мастацтва сабраліся, каб пранікнуцца атмасферай творчасці. Сустрэча атрымалася цікавай і запамінальнай. Паміж гледачамі і артыстам адбыўся жывы дыялог, усмаміны аб родным горадзе, дзяцінстве і самых утульных момантах. Алегу Мікалаевічу ўдалося акунуць усіх у мір памяці свайго творчага жыцця, яго непаўторная энергія захапіла ўсіх прысутных.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •