Творчы вечар “Добрыя людзі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Алега Елісеенкава

09.06.2023

ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2023”

На сцэне канцэртнай залы Палаца культуры адбыўся творчы вечар “Добрыя людзі” заслужанага дзеяча мастацтваў, беларускага кампазітара і выканаўцы Алега Мікалаевіча Елісеенкава.
Сцэну ўпрыгожвалі старыя фотаздымкі горада Маладзечна, гучалі ўсім знаёмыя кампазіцыі і панавала душэўная атмасфера. На працягу ўсяго канцэрта не спыняліся гучныя авацыі і апладысменты. Публіка з цеплынёй і любоўю сустракала Алега Елісеенкава, які вырас у Маладзечне.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Алена Сало, Алег Сямёнаў, саліст Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга” Аляксандр Салаўёў, саліст Маладзежнага тэатра эстрады Яўгеній Ермалковіч, Алеся Шэстак, а таксама маладзечанскія артысты: народны вакальны ансамбль “Менестрэлі” і народны ансамбль папулярнай музыкі “Крещендо”, Алеся Кульша, Павел Данілаў, Дзіяна Бажко, Мілана Соніч і іншыя.
ФОТА Я.Стельмах і www.belta.by