“Мы Вашу справу прадаўжаем…”

17.07.2024

У народным аматарскім калектыве “Вербачка” 17 ліпеня адбыўся вечар памяці Генадзя Андрыянавіча.

У гэтым годзе 88-ая гадавіна з Дня нараджэння майстра лозапляцення, члена Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, заснавальніка  народнага аматарскага калектыву “Вербачка” Генадзя Андрыянавіча Унукава. Нажаль, у 2022 годзе вялікага майстра не стала, але яго справа прадаўжае жыць.

Дякуючы ініцыятыве і намаганням Генадзя Андрыянавіча  ў 2005 годзе ў Палацы культуры быў створаны аматарскі калектыў “Вербачка”.  І на сённяшні дзень таленавіты  майстар, умелы і  далікатны  педагог, мае  шмат  паслядоўнікаў. А ў 2013 годзе клубу было прысвоена ганаровае найменне “народны”.

З 2015 года калектыў узначаліла вучаніца Генадзя Андрыянавіча Унукава – Лана Аляксандраўна Сласцён, якая і сёння беражліва працягвае традыцыі свайго настаўніка.

З вялікім гонарам мы захоўваем памяць аб Генадзе Андрыянавічы і дзякуем яго вучням за тое, што яго справа прадаўжае жыць ў яго вучнях. 

поделиться в: