«Шляхамі мінулага»

18.07.2024

Бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй роднага горада і занатаваць яго прыгажосць 18 ліпеня вырашылі ўдзельнікі народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Экскурсійна-пазнавальная праграма «Шляхамі мінулага», падрыхтаваная кіраўніком студыі Аленай Кучко, ахапіла разнастайныя гістарычныя мясціны Маладзечаншчыны.

Дзякуючы настаўніку, удзельнікі не толькі даведаліся шмат новага і цікавага пра сваю бацькаўшчыну, але і зрабілі выдатныя замалёўкі вуглём. Кожны абраў тое месца памяці, якое сапраўды кранула сэрца, і захаваў яго ў сваёй «творчай скарбонцы».

 

поделиться в: